клас тыпу плоскіх чарвей. 9—10 атр., больш за 3 тыс. відаў. Небяспечныя паразіты кішэчніка, радзей інш. органаў пазваночных жывёл і чалавека (канчатковыя гаспадары), узбуджальнікі цэстадозаў. На Беларусі найб. адзначаюцца прадстаўнікі атр.стужачнікаў і цэпеняў.
Даўж. ад 0,5 мм да 30 м. Цела доўгае, пляскатае, стужкападобнае; маюць галоўку (сколекс) з апаратам прымацавання (батрыдыі, ботрыі, кручкі, прысмоктвальныя ямкі, прысоскі, хабаткі), шыйку (зона росту) і стробілу, якая мае ад аднаго да некалькіх тысяч членікаў (праглатыдаў). Ёсць нерв. і выдзяляльная сістэмы; органаў дыхання, кровазвароту і стрававання няма. Пажыўныя рэчывы ўсмоктваюцца паверхняй цела. Гермафрадыты. Развіццё з ператварэннем і зменай гаспадароў. Прамежкавыя гаспадары — беспазваночныя (малюскі, насякомыя, ракападобныя) і пазваночныя ўсіх класаў, у якіх зародак ператвараецца ў лічынку.
Да арт.Стужачныя чэрві. Тыпы будовы сколексаў: 1 — похва, у якую ўцягваецца хабаток; 2 — прысмоктвальныя ямкі; 3 — хабаткі з кручкамі; 4 — кручкі; 5 — прысоскі.